loader image
Стихотворение Калі прачнуся я

«Калі прачнуся я» (аўтарскі верш Міхайлава Віталія)

Аднойчы я прачнуся
Ад усіх бясконцых сноў,
Прачнуся я ад выбару,
Ад межаў ды ўмоў.

Хвароб зусім ня будзе,
Пакутаў і часоў,
Запалаў надакучлівых,
Палону ад грахоў.

Аднойчы я прачнуся
Сярод густых садоў,
Чароўных, таямнічых,
Ды незямных краёў.

У тых краях сустрэну я
Небеснага Айца.
Анёлаў хор дзівосны чуць
З ім буду без канца.

Ня буду сумаваць, жадаць
Нічога акрамя
Каб толькі быць у тым краі,
Дзе мір і светлыня.

Калі прачнуся, буду я
Ўсё ведаць аб быцці,
Бо я змагу без перашкод
Да сутнасці дайсці.

І адчуваць заўсёды радасць
Як тое немаўля
У вечнасці з Айцом Нябесным,
Калі прачнуся я.

***

Міхайлаў Віталій “Калі прачнуся я”

Предыдущая запись
Поэтом быть (авторское стихотворение Михайлова Виталия)
Следующая запись
Свабода (аўтарская песня Міхайлава Віталія)
Добавить комментарий
Ваш электронный адрес не будет опубликован. Обязательные поля помечены *