loader image
Аўтарская песня Свабода

Свабода (аўтарская песня Міхайлава Віталія)

1. Мы жывем у светлай краіне,
Дзе разам народ мы, дзе кожны з нас годны
Шчаслівым быць,
Ствараць, любіць.

Усе нарадзіліся ў адной мы прасторы,
Але ў вельмі розных жыццёвых умовах,
І кожны з нас
Мае свой шлях.

Але гэта добра, бо наша свабода
Не можа інакш існаваць,
Але гэта добра, бо маем свой выбар
Правільна жыць, альбо паміраць,

І кожны дзень яна ўнутры нас,
І кожны дзень – яна, яна…

Прыпеў:

Свабода! Свабода ў тым, што маем свой шлях!
Свабода! Свабода ў кожным з нас!

2. Яна – як паветра, якое не бачыш,
Яна – як каханне, якое хаваеш
Ўнутры ў сябе,
Дзе вечна жыве.

Усё чалавецтва заўсёды шукала.
Ў пакутах і смутах за яе загінала,
Бо толькі з ёй
Мы будзем адзінай сям’ёй.

І нават ў няволі, калі ты за кратах,
Калі ты ў цямніцы, душой ты багаты, –
Не трэба чакаць адкуль-небудзь цуда,
Бо ты самастойны, ты з годнага люда.

Адолей страх,
Знішчы хлусню!
Як чалавек ёй толькі жыву.
Аб свабодзе малю і свабодай дышу.

І кожны дзень яна вакол нас!
І кожны дзень – яна, яна…

Прыпеў

3. У жыцці нашай розных каштоўнасцей – збожжа…
І выбар вялікі даруе нам Бог наш,
Бо сэнс у жыцці –
У карысных каштоўнасцях для нашай душы.

Будзь незалежным! Будзь самастойным!
Хавай сваю душу! Будзь добрым і годным!
Ад ворагаў злых не хавайся ніколі,
Бо мы не рабы, ім не зламаць нашай волі!

Без свабоды і волі ты марыянетка,
Без маралі і веры жыццё будзе кепска.
Свабода – у Боге! Свабода – у волі!
Свабода – у Радзіме! І ў матчынай мове!

І кожны дзень яна сярод нас!
І кожны дзень – яна, яна…

Прыпеў

***

Міхайлаў Віталій “Свабода”
Предыдущая запись
«Калі прачнуся я» (аўтарскі верш Міхайлава Віталія)
Следующая запись
Партнёрские роды с мужем как осознанное родительство и поддержка
Добавить комментарий
Ваш электронный адрес не будет опубликован. Обязательные поля помечены *